Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Паслугі

Printer-friendly version

У межах гандлёвай маркі byfly «Белтэлекам» прапануе шырокапалосны правадны і бесправадны доступ у сетку інтэрнэт.

У залежнасці ад таго, як часта вы працуеце ў сетцы і наколькі вялікімі аб’ёмамі інфармацыі аперыруеце, прапануем некалькі варыянтаў работы:

Кругласутачны доступ

Калі вы аперыруеце вялікімі аб’ёмамі дадзеных і плануеце свае выдаткі загадзя, прапануем скарыстаць нелімітуемыя паслугі, г.зн. доступ у сетку інтэрнэт без уліку трафіка. Выбіраючы сабе хуткасны рэжым, які вам найбольш падыходзіць, вы можаце працаваць у рэжыме кругласутачнага доступу, г.зн. 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень. Пры гэтым тэлефонная лінія застаецца свабоднай, а вашы выдаткі будуць залежаць ад таго, якую хуткасць доступу да сеткі інтэрнэт вы выбераце.

Доступ з улікам трафіка

Абанентам, для якіх зручней аплачваць не час, праведзены ў сетцы Інтэрнэт, а выкарыстаны трафік, мы прапануем скарыстацца пакетамі паслуг з перадаплочаным трафікам. Напрыклад, пакет «Камфорт экспрэс» уключае ў сябе 10 Гбайт сумарнага трафіка. Калі вы не можаце ацаніць неабходны вам аб'ем трафіка, а таксама ў тым выпадку, калі доступ да сеткі мае нерэгулярны характар, вы зможаце скарыстацца тарыфным планам "Камфорт міні". У гэтым выпадку вы алачваеце толькі той аб'ем трафіку, які фактычна быў вамі выкарыстаны.

Акрамя таго, у любым з пакетаў з перадаплочаным трафікам прадугледжана магчымасць павелічэння аб'ёму выкарыстанага трафіка па вашым жаданні: калі ліміт пакета скончаны да заканчэння  месяца, вы зможаце папоўніць свой асабісты рахунак, і вам будзе прадастаўлена магчымасць дадатковай работы ў адпаведнасці з сумай папаўнення.

Звярніце ўвагу!

Спісанне сродкаў за трафік перавышэння праводзіцца ўвесь час. Залежнасць кошту трафіка перавышэння ад яго аб'ёму вызначаецца прэйскурантам. Пры дасягненні трафікам перавышэння аб'ёму, пры якім цана трафіка зніжаецца, пераразлік кошту за ўжо выкарыстаны трафік не праводзіцца.

Прыклад. У абанета пакета з уключаным трафікам у памеры 10 Гбайт агульны трафік за месяц склаў 20 Гбайт. У гэтым выпдку трафік перавышэння складзе 10 Гбайт.

Пры цяжкасцях у выбары аптымальнага рэжыму работы звяртайцеся за дапамогай у даведачную службу 123.

Калі вы ведзяце актыўны лад жыцця і інтэрнэт вам патрэбны не толькі дома або ў офісе, але і за іх межамі, мы прапануем скарыстацца доступам да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi. Пры наяўнасці ў вас прылады, якая падтрымлівае работу ў сетцы інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi, вы зможаце скарыстаць гэты варыянт доступу ў публічных месцах, абсталяваных кропкамі доступу ад «Белтэлекам». Для арганізацыі доступу вам дастаткова набыць карту доступу да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi ад РУП «Белтэлекам» або заключыць дагавор на паслугі. Кошт паслугі залежыць ад часу работы ў сетцы. Калі вы вычарпаеце ўвесь ліміт часу, прадугледжаны наміналам карты, вам проста трэба будзе набыць яшчэ адну карту.

Падрабязней аб умовах аказання паслугі глядзіце тут.