Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтелеком» подключил 2-миллионного абонента GPON

Printer-friendly version
2 жніўня кампанія «Белтэлекам» павіншавала 2-мільённага абанента оптавалаконнай сеткі (GPON). Ім стала Ганна Масевіч, выкладчык геаграфіі з г. Смаргоні Гродзенскай вобласці.
 
У канцы ліпеня Ганна заключыла дагавор на пакет паслуг «ЯСНА 35», каб уся сям'я магла карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі высокай якасці. Як аказалася, гэта рашэнне стала для сям'і Масевіч шчаслівым.
 
Ушанаванне юбілейных абанентаў для кампаніі з'яўляецца добрай традыцыяй. У сэрвісным цэнтры Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Ганну Масевіч і яе сям'ю павіншавалі намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Сяргей Туромша і дырэктар Гродзенскага філіяла Віктар Мацвееў. Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўніцтва кампаніі ўручыла сям'і Масевічы падарункі - сертыфікат на бясплатнае карыстанне пакетам паслуг «ЯСНА 100» на працягу года, тэлевізар з функцыяй smart і планшэт.

Цяпер сям'я Ганны зможа карыстацца безлімітным доступам у Інтэрнэт на хуткасці да 100 Мбіт/с, інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA (на ўмовах тарыфнага плану «ZALA: усё ўключана HD»), тэлефоннымі злучэннямі неабмежаванай працягласці па сетцы «Белтэлекам», паслугай «Разумны дом», паслугай «Ідэнтыфікацыя лініі выклікае абанента» (CLIP), доступам у грамадскія сеткі Wi-Fi c назвай «BELTELECOM» і «byfly Wi-Fi».
 

Падключэнне 2-мільённага абанента GPON - значнае дасягненне для РУП «Белтэлекам». Оптавалакновая сетка з'яўляецца базавым элементам тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, які дазваляе аказваць паслугі на якасна новым узроўні. Першых абанентаў па гэтай тэхналогіі кампанія падключыла ў 2011 годзе. Мільённы рубеж быў пераадолены ў 2016 годзе. У верасні 2017 года абаненцкая база дасягнула паўтара мільёна, а сёння сучаснай тэхналогіяй карыстаюцца ўжо 2 мільёны абанентаў!
 
- Кампанія «Белтэлекам» праводзіць маштабную мадэрнізацыю сетак па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з заменай састарэлых медных ліній сувязі на валаконна-аптычныя. Тэхналогія GPON дазваляе аказваць самыя сучасныя паслугі сувязі, у тым ліку і прадастаўляць пакеты паслуг «ЯСНА» - высакахуткасны доступ у Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанію, дадатковыя паслугі, - кажа намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Сяргей Туромша. - Прыемна адзначыць, што ўжо 2 мільёны хатніх гаспадарак краіны карыстаюцца якаснымі паслугамі найбуйнейшага тэлекамунікацыйнага аператара. Сёння «Белтэлекам» працягвае актыўнае будаўніцтва сеткі, каб забяспечыць доступ да сучасных тэлекамунікацыйных паслуг усім жыхарам шматпавярховай гарадской забудовы.
 
У красавіку 2016 года кампанія «Белтэлекам» прадставіла брэнд «ЯСНА» для абанентаў сеткі GPON. «ЯСНА» аб'ядноўвае пакетныя прапановы, якія ўключаюць тры асноўныя паслугі кампаніі: высакахуткасны Інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA або SMART ZALA, неабмежаваную працягласць тэлефонных злучэнняў па сетцы «Белтэлекам». Зручнасць пакетных прапаноў заключаецца ў тым, што аплата за паслугі ажыццяўляецца на адзіны асабісты рахунак па авансавым прынцыпе. Выкарыстанне тэхналогіі GPON гарантуе нязменна высокую якасць усіх паслуг.