Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Павялічвайце хуткасць інтэрнэту да 100 Мбіт/с з паслугай «Турбакнопка»

Printer-friendly version

Паважаныя абаненты! Калі ўмовы вашага тарыфнага плана вас задавальняюць, але час ад часу не хапае хуткасці для хуткай запампоўкі файлаў вялікіх аб'ёмаў, прапануем выкарыстаць паслугу «Турбакнопка».

Пасля замовы «Турбакнопкі» у абанента на пэўны час (3 або 12 гадзін) павялічваецца хуткасць да 100 Мбіт на прыём і да 50 Мбіт/с на перадачу. Па заканчэнні часовага перыяду, на які была замоўлена паслуга, хуткасць доступу аднаўляецца ў адпаведнасці з параметрамі тарыфнага плана кліента.

Актываваць паслугу можна самастойна ў кабінеце карыстальніка або з дапамогай прыкладання «Мой Белтэлекам».

Павелічэнне хуткасці доступу ў сетку Інтэрнэт да 100/50 Мбіт/с на 3 гадзіны каштуе 0,74 рубля, на 12 гадзін - 1,86 рубля. Спісанне грашовых сродкаў за аказаную паслугу ажыццяўляецца адразу па факце замовы паслугі ў поўным аб'ёме.

Паслуга даступная абанентам byfly, падлучаным па тэхналогіі GPON, а таксама абанентам пакетаў паслуг «ЯНСНА».

 

«Турбакнопка» - выдатнае рашэнне для павелічэння хуткасці на кароткі час.