Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Дакументальны праект «Связісты» на тэлеканале «ЯСНАе TV»

Printer-friendly version

20 ліпеня на тэлеканале «ЯСНАе TV» у эфір выйдзе чарговы выпуск спецыяльнага праекта «Связісты».

«Сувязісты» – гэта цыкл партрэтных інтэрв'ю, прысвечаных неардынарным людзям, для якіх электрасувязь стала справай жыцця, паслужыла стымулам прафесійнага і асабістага росту. Праект складаецца з 15 біяграфічных гісторый.

Госцем трынаццатага выпуску праграмы стаў Фёдар Еўдакімаў, былы начальнік гарадской тэлефоннай станцыі Брэста (1980–1988 гг., 1995–2005 гг.).

Як мянялася роля тэлефона і правадной сувязі ў нашым паўсядзённым жыцці? Як гэта – амаль усё жыццё прысвяціць сябе адной галіне? У чым заключаецца прафесійнае шчасце? Што аб'ядноўвае ўсіх сувязістаў і ў чым заключаецца галоўны сэнс іх працы?

Пра гэта і не толькі – у новым выпуску цыкла «Связісты», у сераду, 20 ліпеня, у 21.00 на тэлеканале «ЯСНАе TV». Не прапусціце!

Праграма выходзіць у эфір адзін раз на два тыдні па серадах у 21.00 з паўторам па нядзелях у 8.40. Усе выпускі таксама размяшчаюцца на афіцыйным youtube-канале РУП «Белтэлекам» па спасылцы: https://www.youtube.com/channel/UCNvH8TkNH6zxkZtt8IqNLQg