Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

«Белтэлекам» адказвае на пытані, якія часта задаюць у сацыяльных сетках.

Printer-friendly version

У супольнасцях кампаніі «Белтэлекам» у сацыяльных сетках маюць зносіны амаль 33000 чалавек.  Instagram, ВКонтакте, Facebook, Одноклассники і Twitter аб'ядноўваюць сяброў кампаніі, спецыялістаў IT-сферы, існуючых і патэнцыяльных абанентаў.

 

У сацыяльных сетках мы размяшчаем навіны пра жыццё прадпрыемства, актуальную інфармацыю аб паслугах, а таксама адказваем на пытанні. Сёння мы прапануем адказы на пытанні пра пакеты паслуг «ЯСНА», якія часцей за ўсё задаюць падпісчыкі ў нашых супольнасцях.

 

1. Дзе можна параўнаць напаўненне ўсіх пакетаў паслуг «ЯСНА»?

 

Падрабязная інфармацыя пра напаўненне пакетаў паслуг «ЯСНА» прадстаўлена на сайце www.yasna.by.

2. Як атрымаць бонусы ад пакета паслуг «ЯСНА Гульнёвы»?

У рамках пакетаў паслуг «ЯСНА Гульнёвы и «ЯСНА Гульнёвы SMART» абаненту прадастаўляецца не толькі стандартны набор паслуг у выглядзе Інтэрнэту, тэлебачання і тэлефаніі, але таксама і бонусы ў гульні World of Tanks (прэміум-акаўнт, прэміум-танк VIII ўзроўню Т- 44-100 (Б) з навучаным на 100% экіпажам і прапампаваным навыкам «Баявое братэрства», а таксама эксклюзіўны камуфляж для Т-44-100 (Б)). Інфармацыю пра тое, як прывязаць свой рахунак на онлайн-гульні да пакета паслуг і атрымаць усе належныя бонусы, можна даведацца тут .

3. Дзе даведацца пералік тэлеканалаў, якія ўключаны ў пакеты «ЯСНА»?

 

Са спісам тэлеканалаў, уключаных у пакеты паслуг «ЯСНА», можна азнаёміцца​на сайце www.yasna.by, націснуўшы на кнопку «Пералiк каналаў» у зоне пакета паслуг, які вас зацікавіў.

 

4. Ці трэба атрымліваць якое-небудзь дадатковае абсталяванне пры пераходзе з пакета «ЯСНА 35» на пакет «ЯСНА 35 Дом + Дача»?

 

Абаненту, які мае дагавор на пакет паслуг «ЯСНА 35», пры пераходзе на пакет паслуг «ЯСНА 35 Дом + Дача» неабходна звярнуцца з дакументам, які сведчыць асобу, у сэрвісны цэнтр, каб атрымаць абсталяванне для карыстання паслугай «Эфірнае ТБ ZALA», якая ўваходзіць у склад «ЯСНА 35 Дом + Дача».

 

Таксама нагадваем, што праверыць тэхнічную магчымасць падключэння па GPON можнана сайце, указаўшы свой адрас. А інфармацыя пра адрасах, нумарах тэлефонаў і часу працы сэрвісных цэнтраў РУП «Белтэлекам» прадстаўлена тут.

Далучайцеся да нашых супольнасцяў у сацыяльных сетках, даведвайцеся пра навіны і задавайце пытанні пра паслугі кампаніі "Белтэлекам"!