Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Паслугі антывіруснай аховы

Printer-friendly version

Каб зрабіць вашу работу ў сетцы інтэрнэт не толькі камфортнай, але і бяспечнай, byfly прапануе вам падпіску на праграмныя прадукты (праграммы) антывіруснай аховы.

Для аховы свайго камп'ютара вы можаце выбраць любы з прапанаваных набораў праграмных прадуктаў. Звяртаем вашу ўвагу, што для карэктнай працы антывіруснага праграмнага забеспячэння, на вашым камп'ютары павінен быць усталяваны толькі адзін антывірусны прадукт. Апісанне праграмных прадуктаў і патрабаванні да камп'ютара, неабходныя для карэктнай працы антывіруснага праграмнага забеспячэння, вы можаце знайсці тут (для прадуктаў ЗАТ "Лабараторыя Касперскага" і Eset).
Паслугі антывіруснай аховы прызначаныя для аховы інфармацыйных сістэм, якія апрацоўваюць агульнадаступную інфармацыю (п. 5.-7. СТП 34.101.30-2017)
Скарыстацца паслугамі антывіруснай аховы для аховы інфармацыі ў адпаведнасці з СТП 34.101.30-2017 могуць усе абаненты, фізічныя і юрыдычныя асобы, якія заключылі дагаворы на паслугі доступу да сеткі інтэрнэт у межах гандлёвай маркі byfly, або якія падключыліся да пакетаў паслуг электрасувязі, якія прадугледжваюць доступ да сеткі інтэрнэт.

Перавагі антывіруснай абароны ад byfly:

Вам не патрэбна купляць дыск з антывіруснай праграмай - заказ паслугі ажыццяўляецца, не выходзячы з дому, з кабінета карыстальніка, дадатак «Мой Белтэлекам» або праз сэрвісны цэнтр.

Пры дапамозе паслуг антывіруснай аховы ад byfly можна не хвалявацца аб тым, што тэрмін дзеяння ліцэнзіі праграмы скончыцца: паслуга прадастаўляецца з аўтаматычным падаўжэннем і застаецца актыўнай да той пары, пакуль вы не адмовіцеся ад яе.

Вам не патрэбна пры заказе паслугі аплачваць аднаразова кошт ліцэнзіі на доўгі тэрмін: аплата паслуг антывіруснай абароны будзе праводзіцца шляхам штодзеннага спісання грашовых сродкаў з вашага асабістага рахунку. Такім чынам, грашовыя сродкі будуць расходвацца толькі да той пары, пакуль вы будзеце карыстацца паслугамі антывіруснай аховы. Звярніце ўвагу на тое, што падатак на даданую вартасць спагняецца з усіх катэгорый абанентаў.

  • Калі ў вас узнікнць нейкія пытанні, якія датычацца карыстання паслугамі антывіруснай аховы, вы можаце звярнуцца альбо ў службу тэхнічнай падтрымкі Белтэлекам па нумары тэлефона 123, альбо ў службу падтрымкі вытворцы антывіруснага ПЗ. Кантактная інфармацыя службы падтрымкі вытворцы пазначана на старонках апісанняў праграмных прадуктаў антывіруснай аховы(для прадуктаў ЗАТ "Лабараторыя Касперскага" і Eset).

Увага! Перад замовай паслугі ўважліва азнаемцеся з  парадкам аказання паслуг і дагаворам аб аказанні паслуг антывіруснай аховы і апісаннем працэдуры ўстаноўкі праграмнага забеспячэння, размешчаным на сайце вытворцы http://www.kaspersky.ru/service і  https://nod32.by/home/.

Заказаць паслугі антывіруснай аховыможна ў кабінеце карыстальніка і ў дадатку «Мой Белтэлекам», а запампаваць неабходныя антывірусныя праграмы можна тут:

Праграмныя прадукты ЗАТ "Лабараторыя Касперскага":

Праграмныя прадукты Eset:

запампаваць Kaspersky Anti-Virus (KAV)

запампаваць Eset NOD32 Antivirus (https://nod32.by/home/eset-antivirus/)

запампаваць Kaspersky Internet Security (KIS)

запампаваць Eset NOD32 Smart Security (https://nod32.by/home/eset-smart/)

запампаваць Kaspersky Total Security

запампаваць Eset NOD32 Mobile Security (https://nod32.by/home/eset-mobile-security/)

 

запампаваць Eset NOD32 Small Business Paсk (https://nod32.by/download/business/commercial/workstations/)

 

запампаваць Eset NOD32 Smart Security Business Edition (https://nod32.by/download/business/commercial/workstations/)

Комплексныя рашэнні для юрыдычных асоб:

Прапановы Eset: Уключаныя праграмныя прадукты

Комплекснае рашэнне

Катэгорыя аховы

Праграмныя прадукты

Eset NOD32 Small Business Pack

Ахова працоўных станцый

ESET endpoint antivirus

Ахова мабільных прылад

ESET Endpoint Security 2 для Android

Цэнтралізаванае кіраванне

ESET Remote Administrator

Eset NOD32 Smart Security Business Edition

Пашыраная ахова працоўных станцый

ESET Endpoint Security

Ахова мабільных прылад

ESET Endpoint Security 2 для Android

Ахова файлавых сервераў

ESET File Security

Цэнтралізаванае кіраванне

ESET Remote Administrator

Комплекснае рашэнне прапануе магчымасць выкарыстання адначасова розных прыкладанняў па ахове з неабходнай колькасцю вузлоў аховы. Пад вузлом аховы разумеецца адзінка устаноўленага праграмнага забеспячэння, якое выконвае функцыю аховы (ESET Remote Administrator - вузлом аховы не лічыцца). У рамках комплекснай прапановы заказчыку выдзяляецца адзін рэгістрацыйны код для ўсіх праграмных прадуктаў, якія ўваходзяць у комплекснае рашэнне.

Тарыфы для фізічных асоб

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены з падаткам на даданую вартасць.
Уводзяцца з 25 студзеня 2020 года

Нумар п/п Найменне паслугі Тарыф з улікам падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў 
1 Прадастаўленне паслуг антывіруснай аховы з дапамогай праграмных прадуктаў ЗАТ "Лабараторыя Касперскага"  для аднаго канцавога карыстальніка, у суткі :   
1.1 з выкарыстаннем Kaspersky Anti-Virus (KAV) на адзін камп'ютар 0,17
1.2 з выкарыстаннем Kaspersky Internet Security (KIS) на адзін камп'ютар 0,22
1.3 з выкарыстаннем Kaspersky Internet Security (KIS) 2 на два камп'ютара 0,27
1.4 з выкарыстаннем Kaspersky Total Security на два камп'ютара  0,43
2 Прадастаўленне паслуг антывіруснай аховы з дапамогай праграмных прадуктаў Eset для аднаго канцавога карыстальніка, у суткі:  
2.1 з выкарыстаннем Eset NOD32 Antivirus на адзін камп'ютар 0,16
2.2 з выкарыстаннем Eset NOD32 Antivirus на два камп'ютара 0,26
2.3 з выкарыстаннем Eset NOD32 Antivirus на адну прыладу 0,08
Заўвага.  
1. Паслугі прадастаўляюцца абанентам пастаяннага доступу да сеткі інтэрнэт (byflyтм) і абанентам пакетаў паслуг, якія ўключаюць паслугі доступу да сеткі інтэрнэт.

 

 

 

Тарыфы для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

 

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна заканадаўства.

Уводзяцца з 25 студзеня 2020 года

Нумар п/п Найменне паслугі Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў
1 Прадастаўленне паслуг антывіруснай аховы з дапамогай праграмных прадуктаў ЗАТ "Лабараторыя Касперскага" для аднаго канцавога карыстальніка, у суткі:   
1.1 з выкарыстаннем Kaspersky Anti-Virus (KAV) на адзін камп'ютар 0,136
1.2 з выкарыстаннем Kaspersky Internet Security (KIS) на адзін камп'ютар 0,176
1.3 з выкарыстаннем Kaspersky Internet Security (KIS) 2 на два камп'ютара 0,216
1.4 з выкарыстаннем Kaspersky Total Security на два камп'ютары 0,344
2 Прадастаўленне паслуг антывіруснай аховы з дапамогай праграмных прадуктаў Eset для аднаго канцавога карыстальніка, у суткі:  
2.1 з выкарыстаннем Eset NOD32 Antivirus на адзін камп'ютар 0,120
2.2 з выкарыстаннем Eset NOD32 Antivirus на тры камп'ютара 0,208
2.3 з выкарыстаннем Eset NOD32 Antivirus на адну прыладу 0,064
2.4 Комплекснае рашэнне ESET NOD32 Small Business Pack за 1 вузел аховы (праграмны прадукт) пры падключэнні:  
2.4.1 ад 2 да 10 вузлоў 0,17
2.4.2 ад 11 да 25 вузлоў 0,14
2.4.3 ад 26 да 49 вузлоў 0,12
2.4.4 ад 50 да 99 вузлоў 0,11
2.4.5 ад 100 да 200 вузлоў 0,09
2.5 Комплекснае рашэнне Eset NOD32 Smart Security Business Edition за 1 вузел аховы (праграмны прадукт) пры падключэнні:  
2.5.1 ад 5 да 10 вузлоў 0,23
2.5.2 ад 11 да 25 вузлоў 0,19
2.5.3 ад 26 да 49 вузлоў 0,17
2.5.4 ад 50 да 99 вузлоў 0,16
2.5.5 ад 100 да 200 вузлоў 0,14
3. Павышэнее дасведчанасці ў галіне інфармацыйнай бяспекі, якое аказваецца на базе платформы ASAP, за 1 ліцэнзію 15,0