Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Турбакнопка

Printer-friendly version

Калі ўмовы Вашага тарыфнага плана Вас задавальняюць, але час ад часу Вам не хапае хуткасці для хуткай запампоўкі файлаў вялікіх аб'ёмаў, byfly прапануе Вам скарыстацца паслугай  «Турбакнопка».

Як яна працуе?

Замовіўшы паслугу «Турбакнопка», Вы на пэўны час (3 або 12 гадзін) павялічваеце хуткасць да 100 Мбіт/с на прыём і да 50 Мбіт/с на перадачу. Па заканчэнні часу, на які была замоўлена паслуга, хуткасць доступу аднавіцца ў адпаведнасці з параметрамі Вашага тарыфнага плана. Спісанне грашовых сродкаў за аказаную паслугу ажыццяўляецца адразу па факце замовы паслугі ў поўным аб'ёме.

Падрабязна ўмовы аказання паслугі выкладзены ў  Парадку аказання паслуг byfly

Актываваць паслугу «Турбакнопка» магчыма самастойна ў кабінеце карыстальніка або праз прыкладанне Мой Белтэлекам. Паслуга даступна абанентам byfly, падключаным па тэхналогіі GPON на тарыфныя планы групы «Рэкорд» (за выключэннем тарыфнага плану «Рэкорд 100»), «Сацыяльны анлім 10», а таксама абанентам пакетаў паслуг «ЯСНА 10», «ЯСНА 10 плюс», «ЯСНА 35», «ЯСНА 35 плюс», «ЯСНА 35 Дом+Дача», «ЯСНА 50», «ЯСНА 50 SMART», «Ясна 50 Промо»,  «ЯСНА 75», «ЯСНА 75 плюс, «ЯСНА Гульнёвы», «Ясна Гульнёвы Smart», «Экспрэс» і «Супер экспрэс».

Тарыфы на паслугу

Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года

№ п/п Найменне паслуг Тарыф з улікам падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў
10 Дадатковая паслуга перадачы дадзеных - "Турбакнопка", за паслугу:  
10.1 павелічэнне хуткасці доступу ў сетку інтэрнэт да 100/50 Мбіт/сек (прыём/перадача) на 3 гадзіны 1,00
10.2 павелічэнне хуткасці доступу ў сетку інтэрнэт да 100/50 Мбіт/сек (прыём/перадача) на 12 гадзін 2,00