Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Прэс-цэнтр

«Белтэлекам» і Яндэкс Плюс працягваюць акцыю да 31 снежня!

Выдатныя навіны ад «Белтэлекам» і Яндэкс Плюс – акцыя для кліентаў кампаніі* працягваецца! Кожны, хто аформіць арыгінальную падпіску Яндэкс Плюс да 31 снежня, зможа карыстацца папулярнымі сервісамі Яндэкса бясплатна першыя 90 дзён.

Фільмы і серыялы на Кінапошуку, багатая калекцыя музыкі, падкасты і аўдыякнігі на Яндэкс.Музыцы, а таксама магчымасць збіраць і траціць кэшбэк баламі ў сэрвісах Яндэкса - усё гэта арыгінальная падпіска Яндэкс Плюс.

«Белтэлекам» пачаў продаж HUAWEI MateBook D 15

Безрамачны экран, высокi дазвол і дзіўная прадукцыйнасць! «Белтэлекам» аб'яўляе аб старце продажаў ноўтбукаў HUAWEI MateBook D 15 з працэсарам Intel Core i5 10-га пакалення і SSD-назапашвальнікам аб'ёмам 512 Гб.

З сённяшняга дня прыладу можна набыць у растэрміноўку на 24 месяцы без першапачатковага плацяжу, даведак і паручыцеляў. Сума штомесячных выплат застаецца нязменнай да канца дзеяння дамовы і аўтаматычна спісваецца з асабовага рахунку кліента.

РУП «Белтэлекам» паведамляе аб пераносе даты змянення тарыфаў на паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт

Паважаныя абаненты!

Інфармуем аб тым, што па ўзгадненню з рэгулятарам павышэнне тарыфаў на паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт, які прадастаўляецца РУП «Белтэлекам» па-за пакетнымі лінейкамі «ЯСНА», «Сямейны», «Бізнес-кейс», пераносіцца на 1 студзеня 2022 года.

З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут (уводзяцца з 01.01.2022).

Музыка, фільмы, падкасты і кэшбэк баламі: «Белтэлекам» запускае арыгінальную падпіску Яндэкс Плюс для сваіх абанентаў

Фільмы і серыялы на Кінапошуку, багатая калекцыя музыкі, падкасты і аўдыёкніжкі на Яндекс.Музыцы, а таксама магчымасць збіраць і траціць кэшбэк баламі ў сэрвісах Яндекса – доступ да гэтых і іншых сэрвісаў атрымаюць кліенты кампаніі «Белтэлекам» у арыгінальнай падпісцы Яндекс Плюс.

Сяргей ТУРОМША, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам»:

«Белтэлекам» пашырае асартымент пакетаў паслуг для фізічных асоб

У асартыменце пакетаў паслуг «Сямейны» і «ЯСНА» з'явіліся навінкі - тарыфныя планы «Сямейны 10 + Кіно» і «ЯСНА 100 SMART Відэакантроль».

«Сямейны 10 + Кіно» – унікальная прапанова для кінаманаў, якая цяпер даступна абанентам, якія не маюць магчымасці падключэння па тэхналогіі xPON.

Як аплаціць паслугі сувязі дыстанцыйна

Паважаныя абаненты! «Белтэлекам» звяртае вашу ўвагу, што аплаціць паслугі кампаніі можна не выходзячы з дому.

Мабільны дадатак «Мой Белтэлекам» і кабінет карыстальніка дазваляюць аплаціць паслугі пры дапамозе банкаўскіх карт, а таксама сэрвісу «Абяцаны плацёж». Сэрвіс «Абяцаны плацёж» дае магчымасць папоўніць баланс на суму да 15 рублёў. Пацвердзіць плацёж рэальнай аплатай неабходна на працягу   5 сутак.

Да ўвагі абанентаў!

З 01.08.2021 РУП «Белтэлекам» устанаўлівае максімальны памер пені, якi спаганяецца за несвоечасова вернутае абсталяванне, у памеры 3 базавых велічыні за кожную адзінку.

Змены распаўсюджваюцца на ўсе дагаворы аб аказанні паслуг электрасувязі, заключаныя з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у рамках якіх РУП «Белтэлекам» прадастаўляе неабходнае для аказання паслугі абсталяванне на адказнае захоўванне (у карыстанне) без спагнання дадатковай аплаты.

«Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад» - абараніце дзяцей ад непажаданага кантэнту ў Інтэрнэце

Летнія вакацыі працягваюцца. У дзяцей - шмат вольнага часу, якое яны часта праводзяць у Інтэрнэце.

Сучасныя гаджэты трывала ўвайшлі ў жыццё падлеткаў. Смартфоны і планшэты суправаджаюць іх паўсюдна, таму бацькам неабходна задумацца пра тое, каб забяспечыць бяспеку непаўналетніх у Інтэрнэце. Як засцерагчы школьнікаў ад экстрэмізму, жорсткасці, прапаганды алкаголю і іншага кантэнту, не прызначанага для дзіцячага ўспрымання? «Белтэлекам» прапануе зручнае рашэнне - «Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад.

«Сямейны 10» - новы пакет паслуг у лінейцы

У лінейцы пакетаў паслуг «Сямейны» з'явіўся новы пакет паслуг – «Сямейны 10».

Ён уключае ў сябе Інтэрнэт на хуткасці да 10 Мбіт/с, а таксама інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плану «ZALA: усё ўключана» (больш за 130 тэлеканалаў). Акрамя таго, у пакет уваходзіць неабмежаваная колькасць тэлефонных злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» з паслугай CLIP.

Кошт пакета складае 33,4 рубля ў месяц.