Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Відэапартал

Printer-friendly version

Каб зрабіць ваш вольны час больш захапляльным і цікавым, byfly прапануе Вашай увазе сэрвісы Відэапартала.

Цяпер Вам не прыйдзецца баразніць прасторы сеткі інтэрнэт ў пошуках цікавага фільма або тэлевізійнай праграмы – byfly усё сабраў для Вас у адным месцы. Відэапартал прадастаўляе Вам магчымасць на экране камп'ютара глядзець любімыя тэлевізійныя каналы, а таксама выбіраць з вялікіх каталогаў фільмы або тэлевізійныя перадачы і глядзець іх у любы зручны для Вас час.

Для прагляду відэаматэрыялаў Вам не спатрэбяцца ніякія спецыяльныя апаратныя і/або праграмныя сродкі. Дастаткова проста мець доступ да сеткі інтэрнэт з хуткасцю 1 Мбіт/с  або звыш і падпісацца на любы з сэрвісаў відэапартала ад byfly. Для гэтага Вам не абавязкова ісці ў сэрвісны цэнтр “Белтэлекам”. Аформіць падпіску можна ў асабістым кабінеце карыстальніка. Перад падпіскай неабходна азнаёміцца з Парадкам аказання паслуг http://byfly.by/by/client/poryadok і агульнымі ўмовамі аказання і заказу сэрвісаў, якія прыведзены  ніжэй.

У залежнасці ад Вашых пераваг, вы можаце выбраць любы з трох варыянтаў сэрвісаў – відэаанлім, кіно па запыце і online-ТБ – або ўсе тры адначасова.

Кіно па запыце–прагляд фільмаў з аплатай за факт прагляду. Вашай  увазе прапануецца каталог самых цікавых фільмаў розных жанраў, які ўключае і  навінкі кінаіндустрыі. Скарыстацца гэтай паслугай Вы зможаце ў любы момант. Замоўлены Вамі фільм будзе даступны да прагляду напрацягу сутак, так што пры неабходнасці Вы зможаце прыпыніць прагляд і аднавіць яго ў зручны  для Вас час. Трафік інтэрнэту пры праглядзе фільма не тарыфікуецца.

Каб Вы змаглі ацаніць якасць прапануемых да прагляду фільмаў, byfly прапануе Вам тэставы прагляд любога выбранага Вамі фільма без збірання  аплаты. Каталог фільмаў размешчаны тут http://www.webtv.by/online-kino.html

Статыстыка праглядаў заказаных Вамі фільмаў захоўваецца ў кабінеце карыстальніка на сайце http://www.webtv.by/component/user/?task=edit
Кошт прагляду фільмаў можа вар’іравацца. Звярніце ўвагу: спісанне грашовых сродкаў з асабістага рахінку ажыццяўляецца ў момант заказу ў аб’ёме поўнага кошту прагляду выбранага фільма. Пры адмове ад прагляду спісаныя грашовыя сродкі не вяртаюцца.

Online-ТБ: прагляд тэлевізійных каналаў праз сетку інтэрнэт.  Вам прапануецца да прагляду пакет з прыкладна 32 тэлевізійных каналаў розных жанраў. Трафік пры праглядзе не тарыфікуецца.

Азнаёміцца са спісам каналаў Вы можаце тут.
Каб Вы маглі вызначыць, ці задавальняе Вас якасць прагляду, byfly прапануе Вам  суткі тэставага прагляду без збірання аплаты.
Ніякага спецыяльнага праграмнага або апаратнага забеспячэння не патрабуецца, каналы праглядаюцца адразу ў браўзэры, які ўстаноўлены на камп'ютары карыстальніка. Для прагляду ў браўзэры патрэбны толькі flash (спецыяльны модуль, які  ўстаноўлены ў пераважнай большасці браўзэраў).


Кошт штомесячнай падпіскі можна паглядзець тут. Спісанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца з Вашага асабістага рахунку byfly штодзённа роўнымі долямі.

Калі паслуга Online-ТБ Вас зацікавіла, падпісацца на яе можна ў асабістым кабінеце карыстальніка  і зарэгістраваўшыся на сайце  http://webtv.by/.

 

Тарыфы