Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Доступ у Інтэрнэт па xPON

Printer-friendly version

Магчымасці тэхналогіі xPON

Абрэвіятура PON расшыфроўваецца як пасіўная аптычная сетка (Passive optical network).  Магчыма таксама сказаць xPON - гэта сямейства тэхналогій шыракапалоснага мультысэрвіснага доступу, якое ў якасці транспартнага асяроддзя выкарыстоўвае аптычнае валакно.
Тэхналогія xPON прадстаўляе наступны віток эвалюцыі сеткі, так як яна прадугледжвае выкарыстанне аптавалаконных ліній не толькі на магістральным узроўні, але і на ўзроўні «апошняй мілі». Гэта значыць, у дом да абанента прыходзіць ужо не медны кабель, а валакно. Пры гэтым абаненту прадастаўляецца ўвесь рэсурс аптычнага кабеля, які заводзіцца непасрэдна ў яго кватэру, у адрозненне ад аператараў дамавых сетак, дзе канал выдзелены на дом і, адпаведна, дзеліцца ў роўнай ступені паміж  падключанымі карыстальнікамі.
Слова «пасіўная» у назве тэхналогіі абазначае адсутнасць актыўных, г.зн. энергаспажываючых кампанентаў.
Для падключэння да тэхналогіі xPON абаненту бясплатна ўстанаўліваецца мадэм — ONT (Optical Network Terminal), дзякуючы якому працуюць усе паслугі.

Перавагі PON:
абаненту можа быць прадастаўлены ўвесь комплекс базавых (тэлефонная сетка, доступ у сетку інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне) і дадатковых паслуг па адным валакне.
        
Перавагі xPON для абанента:

  1. хуткасць – новы стандарт хуткасцей доступу ў сетку інтэрнэт– уваходная (ад сеткі да абанента) і выходная (ад абанента да сеткі) хуткасці да 100 Мбіт/с і вышэй. Галоўнае адрозненне ад ADSL-тэхналогіі– адсутнасць абмежаванняў у 512-2014 Кб/с для выходнай хуткасці.
  2. стабільная якасць паслуг – якасць не залежыць ад такіх параметраў, як даўжыня абаненцкай лініі, сячэнне жылы, «сезоннае» супраціўленне ізаляцыі;
  3. даступнасць «цяжкага»  кантэнта – магчымасць свабоднага прагляду відэа ў HD-якасці, у тым ліку прагляд HD-каналаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA;
  4. адсутнасць абмежаванняў – валакно дазваляе падключаць да паслуг інтэрактыўнага тэлебачання ZALA па адной лініі адразу некалькі тэлевізараў.
  5. лічбавая якасць тэлефоннай сувязі і дадатковыя віды паслуг
  6. доступ да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі xPON прадастаўляецца пад гандлевай маркай byfly - абанентам даступны ўсе дадатковыя сэрвісы і паслугі высакахуткаснага доступу ў сетку інтэрнэт byfly, такія як бацькоўскі   кантроль, паслугі антывіруснай абароны.