Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

Wi-Fi для бізнесу

Printer-friendly version

На сённяшні дзень сеткі Wi-Fi распаўсюджаныя практычна ўсюды. Абаненты прывыклі падrk.чацца да бясплатных сетак Wi-Fi у кафэ, гасцініцах, на буйных мерапрыемствах.

   Аднак часцяком уладальнікі кафэ і дробных гасцініц забываюць або не ведаюць пра ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.02.2010 №60. У адпаведнасці з гэтым указам неабходна ажыццяўляць захоўванне на працягу аднаго года інфармацыі пра карыстальнікаў сеткі інтэрнэт і прадастаўляць яе ўпаўнаважаным органам.

 

Для выканання патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь  РУП "Белтэлекам" аказвае паслугу «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» . Карыстаючыся гэтай паслугай, Вы атрымліваеце:

1. Брэндзіраваную сетку (для тарыфных планаў «Базавы», «Базавы Лайт», «Базавы +» і «Базавы Лайт +»). Г.зн. уласную назву сеткі, а таксама брэндзіраваны партал аўтарызацыі з Вашымі лагатыпамі, фонавым малюнкам і банерамі.

2. Выкананне заканадаўства.

 

РУП «Белтэлекам» прапануе паслугі па арганізацыі і прадастаўленні ў карыстанне сеткі доступу ў інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi на сеткі Home Wi-Fi і Сisco Wi-Fi. У залежнасці ад патрэбы заказчыка паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» можа быць рэалізавана ў наступных варыянтах:

 

1. Стварэнне сеткі Wi-Fi з прадастаўленнем абсталявання РУП "Белтэлекам".
2. Падключэнне абсталявання заказчыка да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам" па сетцы перадачы даных.

Паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» незалежна ад таго, на якой сетцы яна рэалізаваная, прадугледжвае выкарыстанне індывідуальнай назвы пункта доступу (SSID) у адпаведнасці з пажаданнямі заказчыка.

Абодва варыянты паслугі на сетцы Home Wi-Fi прадугледжваюць выкарыстанне для доступу ў інтэрнэт рэквізітаў віртуальных карт. Для канчатковых карыстальнікаў доступ у інтэрнэт ажыццяўляецца з дапамогай аўтарызацыі рэквізітаў доступу («лагін-пароль»). Умовы доступу ў сетку інтэрнэт вызначаюцца ўмовамі тарыфнага плану карты.

Абодва варыянты паслугі на сетцы Сisco Wi-Fi прадугледжваюць прадастаўленне перадаплочанага Wi-Fi доступу сваім кліентам пры дапамозе партала аўтарызацыі. Доступ у інтэрнэт для канцавых карыстальнікаў ажыццяўляецца праз партал аўтарызацыі  пры дапамозе сгенераванага PIN-кода, атрыманага на нумар мабільнага тэлефона.

Таксама для абодвух варыянтаў паслугі, арганізаванай на сетцы Cisco Wi-Fi, прадастаўляецца комплекс бясплатных дадатковых сэрвісаў: брэндзіраванне стартавай старонкі партала (акрамя тарыфнага плану «Free Wi-Fi»), рэдырэкт, прагляд статыстыкі карыстальнікаў, настройка банераў, даданне навін на галоўную старонку партала, праца з водгукамі, генерацыя PIN-кода для злучэння з прадусталяванай хуткасцю доступу, настройка часу дзеяння PIN-кода, кіраванне лакацыямі, прадастаўленне API (для ўбудавання генератара PIN у іншыя сістэмы). Магчыма прадастаўленне платных сэрвісаў: «SMS-інфармаванне», «Паказ рэкламных ролікаў».

З усімі істотнымі ўмовамі аказання паслугі Вы можаце азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі

 Паслугай могуць скарыстацца юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.

 Тарыфы на паслугу «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi»