|
Прыйшоў час новых хуткасцей і новых стандартаў: byfly адчыняе тарыфную лінейку «Рэкорд» з хуткасцямі не меней 10 Мбіт/с. Новыя прапановы даступныя для абанетаў, падключаных дома або ў офісе з выкарыстаннем аптычнай тэхналогіі xPON (пасіўная аптычная сетка).
Сення з ужываннем xPON падключаны першыя дамы і першыя сотні абанетаў у Мінску і Гродна. Спецыяльна для іх і ддля будучых абанентаў распрацавана лінейка нелімітаваных тарыфных планаў byfly «Рэкорд».
Тарыфны план |
Хуткасць |
Кошт |
Рэкорд 10 |
10 Мбiт/c |
200 тыс. руб. у месяц |
Рэкорд 15 |
15 Мбiт/c |
250 тыс. руб. у месяц |
Рэкорд 20 |
20 Мбiт/c |
285 тыс. руб. у месяц |
Падключэнне да тарыфных планаў лінейкі «Рэкорд» прадастаўляецца толькі пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці. Дадатковую інфармацыю магчыма даведацца па тэлефоне 130 (даведка бясплатная). xPON (Passive Optical Networks -- пасіўная аптычная сетка) – сучасная тэхналогія будаўніцтва валаконна-аптычных сетак па прынцыпе “оптыка ў кожны дом”, якая дазваляе павялічваць прапускную здольнасць “апошняй мілі” да 1 Гб/с, забяспечваць высокую якасць перадачы відэасігнала і дае магчымасць прадастаўляць новыя сэрвісы.