Кабiнет карыстальнiка
Увайсцi

Кабiнет карыстальнiка
карткi Wi-Fi
Увайсцi


RSS  Syndicate content    
 

Белтэлекам ZALA

byfly змяняе умовы аказання паслугі «Статычны IP-адрас»

Printer-friendly version

З  1 лютага 2012 года паслуга «Статычны IP-адрас» абанентам byfly будзе прадастаўляцца на платнай аснове.

Каб падключыць дадзеную паслугу, новым абанентам неабходна ўнесці аднаразовую аплату, якая складае 16 500 бел. руб,. (за кожны IP-адрас). Таксама ўладальніки статычных IP-адрасоў будуць павінны ўносіць штомесячную абонплату ў памеры 10 000 бел.руб.

Абаненты, якія падключыліся да паслугі да 1 лютага 2012 года, аднаразоую плату не выплачваюць.

Спісанне абаненцкай платы за прадастаўлены IP-адрас пачынаецца з 1 лютага аўтаматычна і будзе праходзіць штодзенна роўнымі часткамі (па аналогіі з абонплатай абранага вамі тарыфнага плана byfly).

Каб падключыць альбо пазбавіцца ад паслугі «Статычны IP-адрас, вам неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі  «Белтэлекам».

Даведка па нумары тэлефона 130.